Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.06.2018

Лагерь «Ромашка». Дзень Беларусі

19.06 у рамках акцыі «Жыву ў Беларусіі тым ганаруся» у лагеры прайшоў Дзень Беларусі. Мы «падарожнічалі» па сайце belarus.by.

На працягу ўсяго дня выхавацеліі выхаванцы стараліся размаўляць па-беларуску.

З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу дзяцей, развіцця іх творчых здольнасцей, творчага мыслення, выхавання любовіі павагі да роднай мовы ў актавай зале прайшла квэст-гульня «Смак беларускай мовы».

«Сення мы ізноў адкрываем, як свет нанова –

 беларускае роднае слова.

Пералівістае, як каменьчык,

Цеплае, як агеньчык,

Светлае, як маланка,

Ціхае, як калыханка».

Такімі словамі да ўсіх прысутных звярнулася настаўніца беларускай мовы і літаратуры Максіменка М.М.

 У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: «Куфар» і «Тэлечат». Перш за ўсе ўдзельнікам гульні трэба было растлумачыць назвы сваіх каманд. Потым яны выбіралі «гаваркія» словы з прапанаваных, тлумачылі значэнні фразеалагізмаў, да запазычаных слоў падбіраліўласнабеларускія адпаведнікі. Асабліва рабятам спадабаўся конкурс «Грамацеі», які дапамог выявіць кожнаму члену каманды, наколькі ен ведае нормы беларускага правапісу. Кожны конкурс суправаджаўся музыкай беларускіх кампазитараў і паказам слайдаў пра Радзіму. У выніку лепшымі знаўцамі роднай мовы прызнана  каманда «Куфар», якая, адпаведна, і стала пераможцай гульні.

Сваю любоў да Радзімы дзецівыказалі ў малюнках «Беларусь у маім сэрцы».

Таксама ў гэты дзень выхаванцы атрада «Інтэрнэт» у школьнай бібліятэцы наведалі выставу «Беларускія пісьменнікі дзецям», а самыя маленькія – атрад «Смайлікі» сабраліся на хвілінку чытання беларускіх народных казак.

Група  выхаванцаў профільнага атрада на занятках  аб’яднання па інтарэсах «Тутэйшыя» здзейсніла экскурсію па родным горадзе.

Закончыўся дзень беларускімі народнымі гульнямі на свежым паветры.

  


Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно