На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі).
2. Устанавіць, што атэстацыя педагагічных работнікаў на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ў выпадку, калі вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя прысвоена ім больш як пяць гадоў назад, ажыццяўляецца да 1 верасня 2014 г.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
УЗГОДНЕНА
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар
13.08.2012
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта
А.М.Косiнец
26.07.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта
У.А.Дворнiк
10.08.2012
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура
26.07.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта
С.Б.Шапiра
26.07.2012
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
М.А.Ладуцька
26.07.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта
П.М.Руднiк
24.07.2012
|
УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь
М.А.Шчоткiна
20.08.2012
|
|
|
УЗГОДНЕНА
Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесiйнага саюза работнiкаў адукацыi i навукi
А.А.Бойка
20.08.2012
|
|
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
22.08.2012 № 101
|
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі).
2. Дзеянне дадзенай Інструкцыі распаўсюджваецца на педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – арганізацыі сістэмы адукацыі), а таксама на педагагічных работнікаў, што працуюць па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – педагагічныя работнікі ІП).
3. Атэстацыя педагагічных работнікаў – гэта вывучэнне і ацэнка іх прафесійнага ўзроўню, дзелавых і асабістых якасцей, вынікаў педагагічнай дзейнасці па фарміраванню ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнага, маральнага, творчага і фізічнага развіцця навучэнцаў пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай,дадатковай адукацыі дзяцей, праграм выхавання і навукова-метадычнага забеспячэння.
Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагічных работнікаў з’яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.
4. Атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай кваліфікацыйных катэгорый, пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, пацвярджэнне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый у выпадках, якія вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, а настаўнікаў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), акрамя таго, – на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстацыя).
5. Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка або па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі.
Па ініцыятыве педагагічнага работніка праводзіцца атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі.
Па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі праводзіцца атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі. Атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца для педагагічнага работніка абавязковай (далей – абавязковая атэстацыя).
Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў дачыненні да педагагічнага работніка, які мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст».
Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі можа праводзіцца па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі,індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйнуюдзейнасць (далей – ІП), у дачыненні да педагагічнага работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагічнага работніка, які мае перапынак у працы на педагагічных пасадах больш як два гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў.
6. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый педагагічнаму работніку па кожнай займаемай пасадзе ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай другой пункта 18 і пунктам 19 дадзенай Інструкцыі.
7. Атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца адзін раз у пяць гадоў. У гэты тэрмін залічваюцца перыяды працы на адпаведнай пасадзе незалежна ад месца працы і перапынкаў у працы, за выключэннем перыядаў знаходжання жанчыны ў адпачынку па цяжарнасці і родах, а таксама перыядаў знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.
Атэстацыя на пацвярджэнне катэгорыі ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, праводзіцца не больш як адзін раз у пяць гадоў.
8. Квалiфiкацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагічнаму работніку па пасадзе, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.
9. Кваліфікацыйная катэгорыя ў выпадках і ў парадку, якія ўстаноўлены дадзенай Інструкцыяй, можа быць адменена.
10. Для правядзення атэстацыі ствараецца атэстацыйная камісія ў парадку, які ўстаноўлены дадзенай Інструкцыяй.
ГЛАВА 2
АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ
11. Атэстацыйная камісія ствараецца ў арганізацыі сістэмы адукацыі, ва ўпраўленні адукацыі абласнога выканаўчага камітэта, у камітэце па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзеле (упраўленні) адукацыі раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстацыйная камісія).
12. У склад атэстацыйнай камісіі не ўключаюцца педагагічныя работнікі, якiя плануюць праходзіць атэстацыю (падлягаюць абавязковай атэстацыі) у перыяд яе паўнамоцтваў.
13. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсiі – адзін год з даты прыняцця загаду аб вызначэнні яе складу.
14. Атэстацыйная камiсiя арганізацыі сістэмы адукацыі ствараецца для атэстацыі педагагічных работнікаў гэтых арганізацый, за выключэннем атэстацыі педагагічных работнікаў на прысваенне і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», у складзе не менш як пяць чалавек і выбіраецца на сходзе калектыву педагагiчных работнiкаў шляхам тайнага галасавання (далей – галасаванне). На сходзе павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў арганізацыі. У камісію могуць быць выбраны педагагічныя работнікі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст». Абранымi ў атэстацыйную камiсію лічацца педагагічныя работнікі, за якiх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў сходу.
Перад правядзеннем выбараў педагагічных работнікаў у склад камісіі з членаў калектыву педагагічных работнiкаў арганізацыі сістэмы адукацыі выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшыні і членаў камісіі), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсіі з рашэннем па выніках выбрання атэстацыйнай камісіі.
У склад атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі ўваходзіць кіраўнік гэтай арганізацыі або па яго рашэнню іншая ўпаўнаважаная ім асоба, а таксама прадстаўнік прафсаюзнага камітэта (пры яго наяўнасці), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камітэтам.
Склад атэстацыйнай камiсii арганізацыі сістэмы адукацыі вызначаецца загадам яе кiраўнiка і да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама педагагічных работнікаў.
У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўніку ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, аддзела (упраўлення) адукацыі раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе (далей – аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) і вышэйстаячага прафсаюзнага органа.
Атэстацыйная камісія выбірае старшыню, намесніка старшыні, сакратара з ліку членаў камісіі.
15. Атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ствараецца для атэстацыі настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,якія прэтэндуюць на прысваенне або павінны пацвердзіць кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст»,педагагiчных работнiкаў арганізацый сістэмы адукацыі, у якiх з-за малой колькасцi педагагічных работнікаў немагчыма стварыць камiсiю ў колькасцi, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Інструкцыі, педагагічных работнікаў ІП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, у складзе не менш як сем чалавек.
Педагагічныя работнікі прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, ІП праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі адпаведна прыватных устаноў адукацыі, арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, ІП.
У склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ўключаюцца педагагічныя работнікі арганізацый сістэмы адукацыі, якія маюць першую, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю або кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст», упаўнаважаныя прадстаўнікі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасці).
Склад атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа вызначаецца загадам кіраўніка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і не пазней за 1 кастрычніка бягучага навучальнага года даводзіцца да ведама зацікаўленых.
16. Пералік арганізацый сістэмы адукацыі, работнікі якіх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа (далей – пералік устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычніка па прапанове кіраўнікоў падведамных устаноў адукацыі, прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
17. Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю да 31 сакавіка бягучага навучальнага года, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыі (адмове ў допуску).
18. Абавязковымі ўмовамі допуску педагагічнага работніка да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляюцца:
адпаведнасць атрыманай адукацыі квалiфiкацыйным патрабаванням;
наяўнасць стажу працы (акрамя выпадку, які прадугледжаны пунктам 20 дадзенай Інструкцыі) у адпаведнасці з часткамі першай–чацвёртай пункта 19 дадзенай Інструкцыі;
засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх работнікаў і спецыялістаў у тэрміны, прадугледжаныя заканадаўствам.
Абавязковымі ўмовамі допуску для педагагічных работнікаў, якія прэтэндуюць на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», акрамя пералічаных у абзацах другім–чацвёртым часткі першай дадзенага пункта, з’яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, які абагульнены і выкарыстоўваецца іншымі настаўнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, публікацый у навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстання эфектыўных педагагічных формаў, метадаў і сродкаў навучання.
19. Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі), якія маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей – стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» – тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улічваецца час працы на пасадах, якія былі перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыі дапускаюцца да атэстацыі з улікам стажу працы, які вызначаны квалiфiкацыйнымі патрабаваннямі.
Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магістра ці дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі пры наяўнасцi стажупрацы адзін год.
Асобы, якiм прысуджана вучоная ступень і (цi) прысвоена вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі пры наяўнасцi стажу працы адзін год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі – адзін год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую кваліфікацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыі.
У стаж працы, які вызначаны ў частках першай–трэцяй дадзенага пункта, не ўлічваецца перыяд знаходжання педагагічнага работніка ў адпачынку па догляду за дзіцём да дасягнення ім узросту трох гадоў.
20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі (толькі па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады настаўнiка цi выкладчыка;
настаўнiкi цi выкладчыкі, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» або вышэйшай адукацыі і перападрыхтоўкі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя»);
выхавальнiкi, метадысты, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;
выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасад настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі;
выхавальнiкi дашкольнай адукацыі, калi яны пераведзены з пасад настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганізатара;
педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi яны пераведзены з пасады выхавальнiка дашкольнай адукацыі;
педагогі-арганізатары, калі яны пераведзены на гэтую пасаду з пасады культарганізатара;
музычныя кiраўнiкi, калi яны пераведзены з пасад настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, акампанiятара;
педагогі дадатковай адукацыі, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганiзатара, метадыста, акампанiятара, педагога-арганiзатара;
акампанiятары, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка;
кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога дадатковай адукацыі.
Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.
21. Кiраўнiкi арганізацый сістэмы адукацыі (іх намеснікі), якiя ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым дадзенай Інструкцыяй парадку.
22. Падставай для правядзення атэстацыі з’яўляецца загад кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) (далей, калі не ўказана іншае, – кіраўнік), якім вызначаюцца:
тэрміны правядзення атэстацыі;
спіс педагагічных работнікаў, якiя дапушчаны да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей – атэстуемыя);
графік атэстацыі (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам), які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага атэстуемага з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Інструкцыі.
Загад аб правядзенні атэстацыі даводзiцца да ведама атэстуемых не пазней чым за адзін месяц да яе пачатку.
23. Арганізацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыі ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, з удзелам членаў атэстацыйнай камісіі і ўключае наступныя этапы:
вывучэнне педагагічнай дзейнасці атэстуемага (у тым ліку за апошнія два гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі, за апошнія тры гады – асобы, якая прэтэндуе на прысваенне першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», і за апошнія пяць гадоў – асобы, якая праходзіць абавязковую атэстацыю);
падрыхтоўку аналітычнай інфармацыі, якая змяшчае вынікі вывучэння педагагічнай дзейнасці атэстуемага за перыяд, вызначаны ў абзацы другім дадзенай часткі, а таксама падрабязныя звесткі аб праходжанні папярэдняй атэстацыі і прынятым рашэнні;
састаўленне характарыстыкі педагагічнага работніка (далей – характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесійных, дзелавых і асабістых якасцей.
Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам (пры яго наяўнасці). Аналітычная інфармацыя і характарыстыка (далей – атэстацыйныя матэрыялы) падпісваюцца кіраўніком арганізацыі сістэмы адукацыі, ІП.
Атэстуемы павінен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыі ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа – не пазней чым за два тыдні да пачатку яго атэстацыі.
Атэстацыйныя матэрыялы педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсiі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, накіроўваюцца ў камісію не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыі.
Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў не павінен перавышаць двух месяцаў з даты:
падачы заявы – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне другой або першай кваліфікацыйнай катэгорыі;
прадстаўлення даведкі аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену – у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») або пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст»).
Тэрмін падрыхтоўкі атэстацыйных матэрыялаў (тры месяцы) у дачыненні да педагагічнага работніка, які праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, адлічваецца ад даты, калі інфармацыю аб абавязковай атэстацыі давялі да ведама атэстуемага.
24. Атэстацыя на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме:
атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый;
квалiфiкацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркi – для прэтэндэнтаў на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
25. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў форме кваліфікацыйнага экзамену і атэстацыйнай гутаркі. Кваліфікацыйны экзамен праводзіцца ў форме абароны ўласнага вопыту або абароны аўтарскай методыкі выкладання вучэбнага прадмета па выбару атэстуемага.
26. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ў форме атэстацыйнай гутаркi.
27. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.
28. Вынікі кваліфікацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамі «здаў» або «не здаў».
29. У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі«настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не прыняла рашэнне аб прысваенні яму кваліфікацыйнай катэгорыі, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркі на працягу трох гадоў з даты здачы кваліфікацыйнага экзамену.
У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыі (квалiфiкацыйнай катэгорыі«настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «не здаў», далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.
У выпадку, калi атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камісія не пацвердзіла яму кваліфікацыйную катэгорыю, або атэстуемы па выніках кваліфікацыйнага экзамену пры праходжанні такой атэстацыі атрымаў адзнаку «не здаў», кваліфікацыйная катэгорыя яму зніжаецца.
30. Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі вызваляюцца:
30.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў – удзельніц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;
30.2. педагагічныя работнікі, якiя маюць вучоную ступень і (ці) вучонае званне;
30.3. настаўнікі або выкладчыкі – аўтары падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, якія афіцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасці адпаведнага віду вучэбнага выдання Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
30.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) або пераможцамi ці лаўрэатамі заключнага этапу рэспублiканскіх конкурсаў прафесiйнага майстэрства педагагічных работнікаў;
30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі,якія асвойваюць зместадукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на падставе агульнай базавай адукацыі, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў;
30.6. педагагiчныя работнiкi – пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, якiя ўнеслi асабiсты ўклад у фармiраванне новай, больш эфектыўнай сiстэмы адукацыi, распрацоўку сучасных методык развiцця здольнасцей адоранай моладзi ў галiне навукi, тэхнiкi, перадавых тэхналогiй, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў.
31. Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэнні атэстацыйнай камiсiі. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагічных работнікаў, якія праходзяць атэстацыю.
Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамі 46.1–46.4 пункта 46 дадзенай Інструкцыі.
Пасяджэнне атэстацыйнай камісіі афармляецца пратаколам, у якім падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркі (у тым ліку рэкамендацыі, якія даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якія прымалі ўдзел у галасаванні.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛІФІКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ
32. Кваліфікацыйны экзамен (далей – экзамен) праводзіцца ў мэтах незалежнай экспертнай ацэнкі навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi педагагічных работнікаў.
33. Асноўнымі задачамі экзамену з’яўляюцца:
стымуляванне росту прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў, развіццё іх творчай ініцыятывы;
авалоданне перадавым вопытам;
уключэнне ў даследчую дзейнасць;
вызначэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства педагагічнага работніка, які дасягнуты пасля атрымання папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі.
34. Экзамен пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» праводзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы».
Экзамен пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі праводзіцца ва ўстановах адукацыі, якія пералічаны ў частцы першай дадзенага пункта, а таксама ў абласных (Мінскім гарадскім) інстытутах развіцця адукацыі.
35. Метадычнае забеспячэнне, формы экзамену, якія вызначаны ў пунктах 24 і 25 дадзенай Інструкцыі, пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», метадычнае забеспячэнне экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» вызначаюць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», установа адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка».
36. З праграмай і формамі экзамену педагагічны работнік мае права азнаёміцца ва ўстанове адукацыі з ліку тых, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцыі, дзе ён здае экзамен (далей – установа адукацыі), і выбраць адну з формаў экзамену.
37. Для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» і пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» тэрмінам на адзін год ва ўстановах адукацыі, якія ўказаны ў пункце 34 дадзенай Інструкцыі, ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсiі па напрамках педагагічнай дзейнасці (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – камісіі), у склад якіх уключаюцца педагагічныя работнікі з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, настаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якім прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя (кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст»), выкладчыкі ўстаноў прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У складзе камісіі вызначаецца старшыня.
Камісіі для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ствараюцца рашэннем Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь да 1 лістапада. Прапановы па персанальнаму складу камісій прадстаўляюцца ўстановамі адукацыі, якія пералічаны ў частцы першай пункта 34 дадзенай Інструкцыі, не пазней за 20 кастрычніка года, у якім заканчваецца тэрмін паўнамоцтваў камісіі.
Камісіі для правядзення экзамену пры праходжанні атэстацыі на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і пацвярджэннекваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ствараюцца рашэннем кіраўніка ўстановы адукацыі ў вызначаныя ім тэрміны.
38. Тэрмiны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі і даводзяцца да ведама зацікаўленых.
39. Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якiя маюць накiраванне арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыі.
40. Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыі з ліку педагагічных работнікаў фарміруюцца, як правіла, групы. Напаўняльнасць груп складае 10–12 чалавек.
41. На экзамене педагагічнаму работніку выдаецца экзаменацыйны лiст са штампам установы адукацыі, у якім ён робiць запiсы.
42. Па вынiках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыі (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі,прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») педагагічнаму работніку рашэннем большасцi членаў камiсii, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі.
43. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй квалiфiкацыйнай камiсii i яе членамi. Тэрмін захоўвання экзаменацыйных ведамасцей – пяць гадоў.
44. Па вынiках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыі (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі,прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст») атэстуемаму выдаецца выпіска з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (далей – выпіска з пратакола). Выпіска з пратакола прадстаўляецца педагагічным работнікам у тую атэстацыйную камісію, у якой ён атэстуецца.
У выпадку, калі педагагічны работнік праходзіць атэстацыю ў адпаведнасці з часткай першай пункта 29 дадзенай Інструкцыі ў іншага наймальніка, выпіска з пратакола па жаданню педагагічнага работніка накіроўваецца ў атэстацыйную камісію той арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа), дзе ён праходзіць атэстацыю, па яе запыту. У арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзеле (упраўленні) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа), якая накіроўвае выпіску з пратакола, захоўваецца яе копія, якая завяраецца гэтай арганізацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыі).
45. На перыяд паўнамоцтваў квалiфiкацыйных камiсiй па напрамках педагагічнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі рашэннем яе кіраўніка ствараецца апеляцыйная камiсiя. У склад апеляцыйнай камiсiі не ўключаюцца члены квалiфiкацыйных камiсiй.
Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з адзнакай па вынiках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камiсiю ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камiсiяй у дзень звароту атэстуемага.
Рашэнне апеляцыйнай камiсii аб’яўляецца педагагічнаму работніку ў пісьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.
ГЛАВА 4
РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI
46. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркі атэстацыйная камiсiя вырашае:
46.1. прысвоiць (адмовіць у прысваенні) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.2. пацвердзiць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);
46.4. адмяніць кваліфікацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).
47. Пры прыняцці рашэння аб зніжэнні (адмене) педагагічнаму работніку кваліфікацыйнай катэгорыі, па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі, за ім захоўваецца папярэдняя кваліфікацыйная катэгорыя, у тым ліку ў выпадку, які прадугледжаны часткай трэцяй пункта 19 дадзенай Інструкцыі.
48. Калі пры правядзенні атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагiчнаму работнiку папярэдняй кваліфікацыйнай катэгорыі, яна прымае рашэнне адмовіць у прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасці падставы для захавання ў яго кваліфікацыйнай катэгорыі, якую ён мае, са згоды педагагічнага работніка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасці падставы для захавання ў педагагічнага работніка гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі або адказе яго на яе пацвярджэнне – рашэнне аб адмене гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі.
49. Калі пры правядзенні атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваенні педагагiчнаму работнiку гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі, то пры наяўнасці падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай кваліфікацыйнай катэгорыі камісія прымае рашэнне аб яе пацвярджэнні, а пры адсутнасціпадставы для прысваення гэтай кваліфікацыйнай катэгорыі – рашэнне аб яе адмене.
50. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камісіі. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.
З рашэннем атэстацыйнай камiсii атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыi пад роспiс.
51. Рашэнне атэстацыйнай камісіі арганізацыі сістэмы адукацыі афармляецца загадам кiраўнiка арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпісання загада.
52. У выпадку, калі па вынiках атэстацыі прынята рашэнне аб адмове ў прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі, зніжэнні або яе адмене, а таксама ў выпадку, які прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Інструкцыі, педагагiчны работнiк мае права прайсці атэстацыю на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі не раней чым праз адзін год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.
53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца пяць гадоў у арганізацыі сістэмы адукацыі, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Інструкцыі, – аддзеле (упраўленні) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
54. Пры парушэнні працэдуры атэстацыі, якая ўстаноўлена дадзенай Інструкцыяй, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй арганізацыі сістэмы адукацыі, педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, а пры парушэнні, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, – у вышэйстаячы аддзел (упраўленне) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, акрамя выпадкаў, калі парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камiсiі ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта).
Пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыі, якая ўстаноўлена дадзенай Інструкцыяй, атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганізацыі сістэмы адукацыі (упраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта) i ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi.
У выпадку, калі парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, які атэстуецца ў атэстацыйнай камiсiі ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), па звароту педагагiчнага работнiка для яго паўторнай атэстацыі ствараецца іншая атэстацыйная камісія ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта). У склад дадзенай камісіі не могуць быць уключаны асобы, якія прымалі рашэнне ў дачыненні да гэтага педагагічнага работніка пры папярэдняй атэстацыі.
Рашэнне атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамі другой і трэцяй пункта 54 дадзенай Інструкцыі, лiчыцца канчатковым, аб’яўляецца загадам яго кіраўніка i даводзiцца да ведама кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа).
55. Спрэчкi, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
раскрыть » / « свернуть