Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2018

Дзень роднай мовы

Ужо стала традыцыяй у нашай школе 21 лютага адзначаць Дзень роднай мовы. Да гэтага свята вучні і настаўнікі беларускай мовы рыхтуюцца загадзя. Дзень пачынаецца з закліку да ўсіх размаўляць па-беларуску. На перапынках гучыць беларуская мова і песні на словы беларускіх паэтаў. А на першым уроку ў кабінеты завіталі вучні старэйшых класаў. Яны расказалі пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. На ўроках у вучняў сярэдніх класаў праводзіліся займальныя хвілінкі “Адкажы па-беларуску”. А вучні старэйшых класаў чыталі на памяць вершы сваіх любімых беларускіх аўтараў.

У фае другога паверха быў аформлены інфармацыйны стэнд, прысвечаны Дню роднай мовы. Цікавыя рубрыкі “Размаўляй па-беларуску”, “Цікава ведаць”, “Мова: цікава і займальна”.

Завяршылася свята правядзеннем інтэлектуальнай гульні “Гавары са мной па-беларуску”, у якой прымалі ўдзел дзве каманды: каманда вучняў супраць каманды настаўнікаў. Гульцам былі прапанаваны розныя заданні ў сямі турах : “Смак беларускіх слоў”, “Перакладаем сказы”, “Сціпласць – сястра таленту”, “Скажа, як звяжа”, “Безэквівалентная лексіка”, “Ужываем”, “Музычны”.Каманда вучняў “Валошкі” была вельмі актыўнай, але перамогу атрымала каманда настаўнікаў “Званочкі”.

Ніхто не застаўся абыякавы ў гэты дзень да роднага слова.

  

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно