Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

Сваімі словамі

21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы” прайшла гульня “Сваімі словамі” , прысвечаная Міжнароднаму дню беларускай мовы.

Мэты: замацоўваць веды аб мове, аб багацці і разнастайнасці моўных сродкаў, развіваць уменне працаваць у группе, лагічна мысліць, разважаць, ствараць умовы для выхавання павагі і пачуцця любові да Радзімы, роднай прыроды, беларускага слова.

У гульні прымалі ўдзел дзве каманды: камандва вучняў “Буслы” і каманда настаўнікаў “Зубры”.

Пад час гульні ўдзельнікі прайшлі сем выпрабаванняў: неабходна было падабраць да пэўнага слова сваё, каб атрымалася словазлучэнне; перакласці словы, словазлучэнні з рускай мовы на беларускую; патлумачыць сэнс “хітрых” беларускіх слоў, выбіраючы з чатырох варыянтаў адзін правільны адказ: вызначыць правільнае тлумачэнне фразеалагічных выразаў; апісаць прадмет па-беларуску, не называючы яго; прыгадаць аўтараў літаратурных твораў. Па выніках усіх выпрабаванняў пераможцам стала каманда настаўнікаў “Зубры”.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно