Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.06.2023

Бібліякомпас. Кнігі-юбіляры

 

Кніга, як і чалавек, мае дату нараджэння – год, калі яна ўпершыню была апублікавана. І, канешне, у кніг бываюць юбілеі. Такой падзеі ў біяграфіі вядомых кніг была прысвечана інфрмацыйная гадзіна “Бібліякомпас. Кнігі-юбіляры”. Падчас мерапрыемства была прапанавана мультымедыа прэзентацыя пра славутыя кнігі, якія ў бягучым годзе адзначаюць свой юбілей. У матэрыяле мультымедыа прэзентацыі была прадстаўлена інфармацыя аб тым, што у гэтым годзе святкуе сваё 500-годдзе славутая паэма М. Гусоўскага “Песня пра зубра”, у якой выявілася імкненне сярэдневечнага паэта паслужыць сваёй Айчыне – распавесці   свету аб яе гісторыі, велічы і славе, скласці гімн свайму краю, яго прыродзе, мужнай і шчодрай душы народа.

         Яшчэ адным юбілярам у гэтым годзе з’яўляецца п’еса Я.Купалы “Паўлінка”, з дня першай публікацыі якой споўнілася 110 год. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што з п'ес Купалы"Паўлінка" мае самую багатую сцэнічную гісторыю. Першая чытка яе адбылася на наступны ж дзень пасля завяршэння твора, а першая пастаноўка ўжо праз паўгода. "Паўлінка" і сёння - візітоўка беларускай тэатральнай сцэны.

У гэтым годзе спаўняецца 100 год з дня першай публікацыі знакамітай паэмы Я. Коласа «Новая зямля», якая з’яўляецца першай беларускай буйнай ліра-эпічнай паэмай, у якой адлюстравана жыццё беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Напрыканцы мерапрыемства вучні ўзгадалі ўжо вядомыя ім творы Купалы і Коласа, дэкламавалі іх вершы і ўрыўкі з паэм.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно