Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

21.05.2022

Сустрэча з паэтэсай Н. П.Азаранка, прэзентацыя кнігі “Ад радзімічаў да Касцюковічаў” у ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Касцюковічы”

З мэтай выхавання любові да роднай зямлі, беларускай мовы, культуры, да паэзіі і чытання 21 мая ў нашай школе адбылася сустрэча з паэтэсай Наталляй Пятроўнай Азаранка, якая прэзентавала сваю новую кнігу “Ад радзімічаў да Касцюковічаў”. Вучні пазнаёміліся з найбольш важнымі этапамі жыцця і творчасці паэткі. Наталля Пятроўна расказала аб тым, што натхніла яе на стварэнне гэтай кнігі і аднайменнай паэмы. Любоў да сваёй зямлі, сваіх блізкіх, да свайго народа, цікавасць да гісторыі малой Радзімы – вось што з’яўляецца асноўнай крыніцай творчасці паэткі. У сваёй паэме “Ад радзімічаў да Касцюковічаў” паэтэса расказала гісторыю нашага горада ад пачатку яго зараджэння да часоў Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміла з паходжаннямі назваў населеных пунктаў горада, ракі Жадунька, расказала пра цудадзейную крыніцу ў вёсцы Саматэвічы, пра самаахврную барацьбу нашых землякоў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Падчас сустрэчы дэкламаваліся вершы Наталлі Пятроўны ў выкананні настаўнікаў і вучняў. А таксама гучалі песні на словы паэтэсы ў выкананні гурта “Спадчына” і спевака Дзяніса Леаненкі. Паміж паэтэсай і слухачамі панавала атмасфера шчырасці і разумення.

Наталля Пятроўна з цеплынёй гаварыла пра сваю настаўніцу Раманоўскую Святлану Аляксандраўну, якая падтрымала яе на пачатку творчага шляху і якая зараз працуе ў нашай школе.

Напрыканцы сустрэчы паэтэса пажадала вучням любіць сваю Радзіму, сваю мову, добра вучыцца і працаваць на карысць сваёй роднай зямлі.

     

     

     

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно